Фота: Wikipedia

— Карабель спусцілі на ваду ў 1979 годзе. Уладзіслаў, раскажыце больш падрабязна, якое дачыненне ваш дзед меў да пабудовы крэйсера «Масква».

— Мой дзядуля Сямён больш за 20 гадоў — з 1973 да 1996 года — працаваў у горадзе Мікалаеве на карабельні. Ён прыйшоў на завод майстрам і дарос да пасады дырэктара вытворчасці. У той час ён актыўна займаўся будаўніцтвам менавіта вайсковых караблёў. Гэта быў не адзіны карабель з гэтай серыі, якія ён праектаваў. Там былі яшчэ чатыры такія, але менавіта гэтым ён больш за ўсё ганарыўся, бо ў гэтага карабля высокая магутнасць і моцныя на той час тэхнічныя характарыстыкі. «Масква», дарэчы, гэта не арыгінальная назва. Першапачаткова карабель называўся крэйсер «Слава».

— Некалькі пакаленняў мікалаеўцаў ганарыліся крэйсерам, паколькі гэты карабель — частка гісторыі горада. Як вы думаеце, ці мог ваш дзед уявіць, што «Масква» будзе задзейнічана ў вайне з Украінай?

— Наогул немагчыма ўявіць, што крэйсер, які будаваўся ў Мікалаеве, будаваўся ўкраінцамі, будзе выкарыстоўвацца для такіх мэтаў. Але, з іншага боку, трэба разумець, пры якіх абставінах ён будаваўся. Тады Украіна ўваходзіла ў склад СССР, і гэта былі дзяржзаказы. Зноў жа, крэйсер да гэтага часу быў на плаву, і гэта кажа пра тое, якога ўзроўню тады ў Мікалаеве будаваліся караблі: і авіяносцы, і баявыя. І гэтая трагічная гісторыя з крэйсерам «Слава» («Масква») паказвае несправядлівасць размеркавання спадчыны СССР паміж рэспублікамі. Наш украінскі крэйсер дастаўся чамусьці Расіі ды потым у 2008-м абстрэльваў Грузію і цяпер Украіну.

Сустрэча галоўнакамандуючага ВМФ адмірала Мікалая Яўменава і камандавання Чарнаморскім флотам з экіпажам крэйсера «Масква» ў Севастопалі, якую паказала Мінабароны РФ. Скрыншот: відэа Мінабароны РФ

— Флагман «Масква» атакаваў украінскіх памежнікаў на востраве Змяіны ў першы дзень уварвання ва Украіну. Як у вашай сям’і адрэагавалі на гэтую навіну?

— Калі мы даведаліся, што карабель, які будаваў дзядуля, атакаваў нашых памежнікаў на Змяіным, для нас гэта была трагедыя. Мы былі ў шоку. Хоць і разумеем, што гэта робіць варожы бок, іншая дзяржава, але ўсё роўна гэта непрыемна і балюча ўсведамляць. Разумеем, што дзядуля, вядома, не для такіх мэтаў ствараў «Славу». Перажываем за памежнікаў і іх семʼі, якія цудам засталіся жывыя.

— Журналіст «Forbes» Дэйвід Экс, які спецыялізуецца на тэме абароны, назваў факт атакі на «Маскву» «неймаверным». Ён напісаў у Твітары, што гэта адзін з самых магутных баявых караблёў у свеце. Вы ганарыцеся, калі чуеце падобнае аб працы вашага дзеда?

— Тое, што гэты карабель заставаўся флагманам, кажа пра тое, што за ўвесь гэты час Расія сваімі сіламі не змагла пабудаваць нешта лепшае, чым крэйсер «Слава», сканструяваны ўкраінскімі спецыялістамі з Мікалаеўскага карабельнага заводу. Бясспрэчна, шкада, што яго выкарыстоўвалі супраць украінцаў. Думаю, калі б дзядуля дажыў да гэтых дзён і ўбачыў, што вытвараюць з плёнам ягонай працы, то не засмуціўся б, калі даведаўся б, што яго знішчылі.

У інтэрнэце адшукаўся стары прароцкі мультфільм пра затанулы карабель з сімвалам Z і «Нептун»

Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі? 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру