Начальнік разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў. Фота: офіс прэзідэнта Украіны

Начальнік разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў. Фота: офіс прэзідэнта Украіны

Расія рыхтуецца правесці бітву за Данбас да Вялікадня, гэта значыць да 24 красавіка. «Рускія рыхтуюцца да вырашальнай для іх бітвы. Яны моцна спяшаюцца, таму што вельмі абмежаваныя ў часе. Яны хочуць паспець атрымаць хоць нейкую стратэгічную перавагу і тактычны поспех. Яны спяшаюцца да Вялікадня».

Украіна гатовая зламаць планы РФ. «Нічога ў іх не ўдасца. Магчымыя пэўныя тактычныя перамогі, але гэта часова».

Аб Марыупалі. «Я ўпэўнены, што нашы абаронцы не здадуцца, будуць абараняцца да апошняга. Марыупаль будзе дэблакаваны і вызвалены».

Украіна хутка адпомсціць вінаватым у злачынствах у Бучы. «Украіна не ваюе з грамадзянскім насельніцтвам праціўніка, але злачынцы, якія гэта зрабілі [злачынствы ў Бучы. — HH], будуць усе пакараныя. Пэўныя эпізоды, я спадзяюся, вы ўбачыце ўжо даволі хутка».

У Расіі малаверагодны «мяцеж генералаў» супраць Уладзіміра Пуціна. «Для таго, каб гэта адбылося, патрэбна постаць сапраўднага лідара сярод генералаў. Насамрэч, цяпер у Расіі такіх, на жаль для нас, няма. Але тэарэтычна гэта магчыма».

Пра нібыта збіццё ўкраінскага транспартнага самалёта з замежнай зброяй. «Аб такім факце мне асабіста не вядома. Я не пацвярджаю такія даныя [Міністэрства абароны Расіі. — НН]».

Пра ядзерны ўдар Расіі. «Супакойцеся ўсе, гэта выключна пагрозы з боку РФ. Нават тэхнічна гэта не вельмі проста зрабіць. Вельмі малаверагодна, што Пуцін на гэта пойдзе».

Клас
175
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3