На гэтае пытанне адказала Наталля Клімовіч, вядучы спецыяліст па арганізацыйна-кадравай працы «Белай Русі».
«На машынах завязуць непасрэдна туды, дзе ўцекачы знаходзяцца, у Данецкую ці Луганскую рэспубліку. Або вызваленыя зоны. Заязджаць на тэрыторыю Украіны мы не будзем. Толькі туды, дзе знаходзяцца ўцекачы.
Лепш прыносіць усё беларускай вытворчасці. Вы ж ведаеце, што асабліва беларускія прадукты карыстаюцца папулярнасцю», — параіла Наталля Клімовіч.
«ДНР» і «ЛНР» — гэта міжнародна прызнаныя часткі Украіны. Як «Белая Русь» збіраецца везці дапамогу, «не заязджаючы на тэрыторыю Украіны», — пытанне.
Што да ўцекачоў, то, паводле звестак ААН, прыкладна 10 мільёнаў украінцаў сталі бежанцамі ў выніку нападу Расіі. З іх больш за палову пераехала з усходу Украіны на захад, пад Львоў, Вінніцу, у Карпаты. Амаль 3 мільёны бежанцаў прыняла Польшча.
У самой аб’яве пазначана, што патрабуюцца прадукты, дзіцячае харчаванне, сродкі асабістай гігіены, новае дзіцячая аддзенне, медыкаменты першай неабходнасці.
«Белая Русь» — адна з лукашэнкаўскіх грамадскіх арганізацый. Менавіта вылучэнцы ад «Белай Русі», роўна як і Федэрацыі прафсаюзаў, БРСМ, Чырвонага Крыжа, Саюза жанчын і ветэранскай арганізацыі, складаюць касцяк выбарчых камісій. Аляксей Талай — 39-гадовы спартовец-паралімпіец, які актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.
У Львове расійская крылатая ракета папала ў шынамантаж. Загінулі сем чалавек





