На 29-30 красавіка дадаткова прызначаны цягнік Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск, з 29 красавіка па 10 мая будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі Мінск — Брэст, Мінск — Гомель і Мінск — Жлобін.
Раней на перыяд з 29 красавіка па 10 мая было прызначана 75 дадатковых цягнікоў. У цэлым у дні майскіх святаў і Радаўніцы па найбольш запатрабаваных у пасажыраў кірунках, па словах прэс-службы БЧ, будуць курсіраваць 105 дадатковых цягнікоў.
Білеты на гэтыя цягнікі ўжо ў продажы.





