«Беларусь галаўнога мозгу» — папулярны праект, у рамках якога аўтары публікуюць палітычны кантэнт, а таксама каментуюць навіны пра Беларусь і пра вайну ў Украіне. На телеграм-канал БГМ падпісана каля 163 тысяч чалавек.

Заснаваў «Беларусь галаўнога мозгу» блогер Ігар Лосік, якога ў снежні 2021 года ў рамках «справы Ціханоўскага» асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Лосіка абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці «ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў», учыненай групай асоб (Частка 3 артыкула 130 КК), і ў арганізацыі масавых беспарадкаў (Частка 1 артыкула 293 КК).

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш двух дзясяткаў аб'яднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і СМІ. Сярод іх таксама і «Наша Ніва».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4