Прэзідэнт Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце пацвердзіў, што пачалася вялікая бітва за Данбас.
«Будзем абараняцца. Будзем змагацца. Нічога ўкраінскага не аддамо, а чужога нам не трэба», — сказаў ён.
Марыупаль пасля расійскіх бамбёжак. Фота AP Photo / Alexei Alexandrov.
Падкрэсліваецца, што ўдар скіраваны на захоп населеных пунктаў Ліман, Крамяная, Папасная, Рубежнае і Марыупаль.
Мяркуючы па паведамленнях, расіянам удалося ўвайсці ў горад Крамяная.
Па ўсёй лініі фронту ад Ізюма і Севераданецка на ўсходзе да Гуляйполя на захадзе ідзе бесперапынны артылерыйскі абстрэл.





