Пасяджэнне адбудзецца 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Іск падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, паведамляе Most.

Краязнаўчая арганізацыя «Коматава» была зарэгістраваная ў 2011 годзе. У той час павінна была запусціцца Гродзенская ГЭС, а ваколіцы вёскі Коматава павінна было затапіць. Сябры арганізацыі займаліся даследаваннем гісторыі мясцовых цэркваў, садзейнічалі захаванню гісторыка-культарнай спадчыны. Кіраваў арганізацыяй ўраджэнец вёскі Коматава Васіль Сямко.

Зачыстка «трэцяга сектару» ў Беларусі пачалася летам 2021 года. З таго часу больш за 150 недзяржаўных арганізацый былі ліквідаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?