Вядома пра як мінімум пяць чалавек, але выпушчаных можа быць больш.
Дактароў накіроўваюць працаваць у прыёмнае аддзяленне, дзе аказваецца дапамога пры адкрытых пашкоджаннях ці «простых» пераломах, якія не патрабуюць глыбокага абследавання перад аперацыяй.
Але найчасцей дактары там аказваюць толькі амбулаторную дапамогу і перанакіроўваюць пацыентаў у аддзяленне.
«Напрыклад, адзін з выпушчаных, Мікалай Жыхар — вельмі дасведчаны ў пратэзаванні, 80% яго аперацый — артапедычныя і не звязаныя з траўмамі. Гэта як ноўтбукам забіваць цвікі», — каментуе дэталі наш абазнаны суразмоўца.
Нагадаем, пры канцы сакавіка па краіне прайшлі масавыя арышты артапедаў-траўматолагаў.
Усё пачалося з затрымання прадстаўнікоў адной з кампаній-пастаўшчыкоў замежных пратэзаў.
У віну медыкам ставіцца тое, што яны бралі роялці ў выпадках, калі пацыент купляў пратэзы пэўнага пастаўшчыка.
Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання





