Каля 15 гадзін Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ізалятар часовага ўтрымання да 10 сутак.
З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.
Нагадаем, што сёння раніцай група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру Колб. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку на допыт у СК.





