«БСБ-Банк» паведаміў, што за зняцце грошай у сваіх банкаматах з картак банкаў-нерэзідэнтаў цяпер бярэ 20% камісіі. Пры гэтым няма розніцы, якая валюта здымаецца, для беларускіх рублёў выключэння не прадугледжана.

Новая норма дзейнічае з 19 красавіка.

«Па картках «БСБ-Банка», а таксама картках банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь зняцце наяўных (беларускія рублі і замежная валюта) у банкаматах «БСБ-Банка» ажыццяўляецца бясплатна», — паведамляецца на сайце банка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1