Ён падзякаваў кіберпартызанам, фонду BYSOL за дапамогу з эвакуацыяй, а таксама беларусам, якія падтрымалі яго.

Асобна ён перадаў прывітанне беларускім сілавікам, якія за паўтара года, паводле Шабуцкага, не змаглі яго ўзяць.

Шабуцкі кажа, што пераходзіў мяжу праз калючы дрот, а памежнікі з сабакамі не змаглі яго затрымаць. «Бо вы як былі некампетэнтнымі, так і застаняцеся такімі», — сказаў ён.

Шабуцкі — загадкавая постаць беларускага падполля. Былы міліцыянер стаў вядомы сваімі відэа на Ютубе, якія ён запісваў, паводле яго, у поўнай канспірацыі, увесь час хаваючыся ў Беларусі ад пераследу.

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2