Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Ежа
Фота 2 з 9

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

22.04.2022 / 18:13
Бел / Łac / Рус

Яйкі, мяса, хрэн. Палічылі, колькі каштуе велікодны стол у Беларусі і суседніх краінах

Параўналі цэны на традыцыйныя прадукты да Вялікадня ў Беларусі, Літве, Грузіі і Польшчы. У спісе ўсё як след: каб і паску спячы, і мяса на стале мець, і да мяса хрэн. 

Беларусь

Дзясятак самых танных яек С-1 у «Еўраопце» ці праз «Е-дастаўку» можна купіць за 2,58 рубля. Цукар у нас — 2,49 за кіло, 1 кг мукі лідскай вышэйшага гатунку — 1,47. Цукаты каштуюць 3,65 за 100 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

Кіло ахалоджанай свініны, кумпяка, каштуе 14,85 рубля. Хрэн — 2,29. 

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

За такі набор у кошыку пакупнік аддасць 27,33 рубля. Гэта 2% ад сярэдняга заробку ў Беларусі. Ён у лютым 2022-га склаў чыстымі, за вылікам падаходнага падатку, 1360 рублёў. 

Літва

Дзясятак яек тыпу С-1 у мясцовым супермаркеце «Максіма» ці яго дастаўцы «Барбора» абыдзецца ў 3,51 рубля (па курсе Нацбанка па стане на чацвер 1 еўра = 2,955). Кілаграм мукі вышэйшага гатунку — 3,98 (дарагая тут мука), цукар — 1,74 за кіло (у іх ён ужо нашмат таннейшы, чым у Беларусі). Цукаты для велікоднай булкі — 2,74 рубля за 100 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Свініна — 11,79 рубля за кіло (мяса ў Літве і таннае, і выдатнай якасці), хрэн (160 грам) — 2,92.

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Чэк з такімі прадуктамі складзе 26,86 рублёў. Гэта 0,86 працэнта ад сярэдняга заробку ў Літве. Ён складае тут за вылікам падаткаў 3130 рублёў чыстымі. 

Польшча

У польскай сетцы «Карфур» купіць кіло мукі вышэйшага гатунку можна за 2,54 рубля (па курсе 1 злоты = 63 капейкі). Цукар — 2,20 за кілаграм, цукаты — 3,63 рубля за 100 грам. 

Свініна — 11,22 за кіло (мяса ў Польшчы, як і ў Літве, вельмі даступнае), яйкі — 5,09 за дзесяць штук. Хрэн можна набыць за 1,71 за 160 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Чэк з такімі прадуктамі складзе 26,39 рубля. Гэта 0,93 працэнта ад сярэдняга заробку ў Польшчы. Ён у 2021 годзе склаў 2843 рублі чыстымі. 

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Грузія

Кілаграм мукі вышэйшага гатунку ў мясцовым грузінскім супермаркеце можна купіць за 3,99 рубля (па курсе 1 лары = 1,11 рубля).

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Яйкі — 6,21 рубля. Цукар — 4,16 за кіло, цукаты — 1,94 за 100 грам.

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Кіло свініны ў анлайн-краме будзе каштаваць 23,29 рубля, хрэн — 4,44 за 160 грам.

У суме за такі кошык трэба будзе выкласці 44,03 рубля. Гэта 4,16 працэнта ад сярэдняга заробку ў Грузіі. Там ён складае 1057,99 рубля.

Такім чынам, прадуктовы кошык прыкладна аднолькава каштуе ў Беларусі, Польшчы і Літве. Але ж заробкі ў Польшчы і Літве больш чым у два разы вышэйшыя, чым у нас. А вось у Грузіі звыклы нам набор прадуктаў каштуе нашмат даражэй.

Чытайце таксама: 

Як змяніліся цэны на прадукты з пачатку вайны

Беларускі рубель ўмацоўваецца. Чаму так адбываецца і ці адкруцяць цэны?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Мінску падаюць гіганцкую каву. Змяшчальнасць філіжанкі — 6 літраў 3
Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць 2
Баклажаны, начыненыя грыбамі і сырам 1
Ці ёсць у беларусаў свае пельмені? 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе»
Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана
У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра
Каля траціны беларусаў сутыкаліся з узломам старонак у сацыяльных сетках
Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах 15
«Правільныя» маці з «правільнымі» дзецьмі. Хто цяпер будзе атрымліваць ордэн Маці і што атрымае Лукашэнка 2
«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе 1
Усяго патроху
Пераехалі з Аўстрыі ў Беларусь, каб адкрыць казіную ферму
«Баба Валя любіла фальклорныя «жорсткія рамансы». Як вакалістка KRIWI захоўвае песні Белавежскай вёскі
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый
У пятніцу ў Беларусі зусім схаладае
Фота / Відэа
Псеўдаспецназавец Заслаўскі-Аўтуховіч пасля адседкі працягвае разводзіць сілавікоў, але ўжо расійскіх  10
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй 9
Махляры прыдумалі новую схему разводу беларусаў 1
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 61
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум 10
Самае лайканае
Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй 9
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 13
Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама» 2
Сотні тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю апазіцыі  20
Найбольш рэакцый
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 61
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 112
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Гарачыя тэмы
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім? 14
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 63
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 13
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 114
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх