Мінздароўя: За суткі 695 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 695 выпадкаў кавіду, а выпісаныя 244 чалавекі. Учора паведамлялася пра 605 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 976 261 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 968 332 пацыенты.
За мінулыя суткі памерлі тры чалавекі (за ўвесь час 6 917), выканана 13 549 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ