Расійскі танк, падбіты пад Кіевам. Фота: Getty images.

Расійскі танк, падбіты пад Кіевам. Фота: Getty images.

«Цяпер у украінцаў ва Украіне больш танкаў, чым у расіян… І яны, безумоўна, умела іх выкарыстоўваюць», — сказаў чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Колькасць танкаў ва ўкраінцаў вырасла як дзякуючы пастаўкам былой савецкай тэхнікі з Польшчы ды іншых краін Цэнтральнай Еўропы, так і дзякуючы трафейным расійскім машынам. Згодна са звесткамі Oryx, украінцы захапілі як мінімум 212 расійскіх танкаў і 131 бронемашыну.

Першапачаткова Расія мела істотную перавагу ва ўзбраенні. Але саюзнікі Украіны дапамагаюць украінскім Узброеным сілам адбіць расійскае ўварванне, пастаўляючы, у тым ліку, сучасныя супрацьтанкавыя комплексы.

ЗША паставілі Украіне тысячы процітанкавых ракетных комплексаў «Джавелін». Траекторыя ракеты «Джавелін», як сцвярджае вытворца, кампанія Lockheed Martin, можна задаць так, каб боегалоўка выбухнула над верхняй, найбольш уразлівай бранёй танка.

Вялікабрытанія адправіла Украіне тысячы процітанкавых сістэм новага пакалення NLAW, якія таксама сканструяваныя так, каб падрывацца над адносна слаба абароненай зверху танкавай вежай.

Акрамя таго, ЗША пастаўляюць ва Украіну супрацьтанкавыя беспілотнікі. Гэтыя апараты, названыя «дронамі-камікадзэ», могуць быць задзейнічаныя за многія кіламетры ад аператара. Яны завісаюць над танкам і падаюць на яго зверху, знішчаючы з дапамогай убудаванай у іх боегалоўкі.

Таксама вайсковыя эксперты гавораць пра няўмелае выкарыстанне бранятэхнікі расійскімі вайскоўцамі. Войскам не хапае ўмення абыходзіцца з тэхнікай. Часта расійскія вайскоўцы проста кідалі тэхніку ў полі.

Абсалютная колькасць танкаў сама па сабе не вызначае, на чыім баку перавага. Але перавага Украіны ў танках з'яўляецца істотным індыкатарам, які паказвае, што ў украінцаў з'яўляюцца ўмовы для контрнаступу.

Клас
73
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0