Аднак аргкамітэт змяніў сваё рашэнне і не будзе ўручаць ёй узнагароду. Пра гэта паведаміў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
Прэмію атрымаюць толькі Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская.
Узнагароду уручыць старшыня фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце.
Марына Аўсяннікава стала сусветна вядомай пасля акцыі, якую правяла ў жывым эфіры «Першага канала». Падчас навіннага выпуску з Кацярынай Андрэевай яна ўстала за вядучай з плакатам з тэкстам: «Спыніце вайну, не верце прапагандзе, вам тут хлусяць». Пасля звальнення Аўсяннікаву ўзялі ў выданне Die Welt.