Мінздароўя: За суткі 645 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксаваныя 645 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 209 чалавек. Учора паведамлялася пра 695 выпадкаў.
Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 976 906 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 968 700.
За мінулыя суткі памерлі тры чалавекі (за ўвесь час — 6 920), выканана 11 373 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ