У сістэме браніравання лоўкостэра пазначаныя рэйсы са Львова, Кіева і Адэсы ў розныя еўрапейскія краіны, напрыклад, у Польшчу, Літву, Італію і Вялікабрытанію.
На некаторыя напрамкі квіткі ўжо раскупілі. Коштавая палітыка WizzAir застаецца такой жп, як і да расійскага нападу на Украіну: квіткі на некаторыя напрамкі каштуюць каля 300 грн (каля 10 даляраў).
Нагадаем, у лютым напярэдадні расійскага ўварвання многія авіякампаніі сталі адмаўляцца ад выканання рэйсаў ва Украіну. Першай ад рэйсаў на гэтым кірунку адмовілася авіякампанія KLM, якая перастала лётаць ва ўкраінскія аэрапорты 12 лютага.





