За надпіс «No war» брэсцкага графіціста асудзілі да года «хатняй хіміі»
20 сакавіка ў раёне чыгуначнай станцыі «Брэст Паўднёвы» з'явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Ён складаўся з некалькіх элементаў: асноўная частка — гэта фраза «No war». Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была выканана маркерам, іншае намалявана балончыкам. Сёння аўтара гэтага надпісу судзілі, піша «Вясна».
Графіціста затрымалі амаль адразу. Гэта зрабіла ахова чыгункі. Ім аказаўся Раман Барташ, 2003 года нараджэння.
Сёння ў Маскоўскім судзе Брэста па артыкуле «Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК РБ) вулічнага мастака асудзілі.
Суддзя Марыя Аліфярук прысудзіла хлопцу год «хатняй хіміі».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ