Украінская дэлегацыя на перамовах у Стамбуле 29 сакавіка перадала расійскай сваё бачанне міжнароднага дакумента, які зафіксуе гарантыі бяспекі для Украіны. Ключавое патрабаванне — гарантыі бяспекі Украіны павінны быць аналагічныя 5-му артыкулу НАТА.

Паводле гэтага артыкула, калі нехта нападзе на Украіну, то гаранты павінны на працягу трох дзён правесці кансультацыі і забяспечыць ахвяры агрэсіі неабходную дапамогу: даць узбраенне, увесці свае войскі і закрыць неба. Сярод гарантаў Украіна бачыць краіны Рады Бяспекі ААН, у прыватнасці, Вялікабрытанію, Кітай, ЗША, Францыю, Турцыю, Германію, Канаду, Польшчу, Італію і Ізраіль.

Джонсан верыць, што заходнія краіны падтрымаюць патрабаванні Украіны гарантаваць бяспеку ад будучых нападаў.

Але ён бачыць гэтыя гарантыі праз наданне ўзбраення, навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў і абмен разведвальнымі дадзенымі.

Джонсан заявіў, што гэта дазволіць Украіне забяспечыць «стрымліванне баявых дзеянняў», гэта значыць адбіць імкненне агрэсара атакаваць, зрабіўшы яго атаку невыканальнай або малаверагоднай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру