Галоўчанка расказаў, што ў адным з апошніх пакетаў санкцый прадугледжваліся так званыя гуманітарныя выключэнні. Яны тычыліся, як сцвярджае Галоўчанка, паставак харчавання, медыцынскага абсталявання, медыкаментаў і г. д.

«Але гэта дэкларавалася. А цяпер, калі мы ставім пытанне аб закупках новага медыцынскага абсталявання, напрыклад, для цэнтраў, якія рэканструююцца, то пакуль атрымліваем адказы, мякка кажучы, уніклівыя», — заявіў ён.

Тое ж самае, паводле Галоўчанкі, тычыцца і паставак запасных частак да высокатэхналагічных апаратаў.

«Гэта паказвае, наколькі двудушная і непаслядоўная пазіцыя [Захаду]… Гэта нават не бандытызм, а, можна жаргоннае слова ўжыць, «кідалава», — падкрэсліў прэмʼер.

Але Галоўчанка спадязецца, што праблему можна будзе вырашыць.

Чытайце таксама:

Галоўчанка гатовы даваць малому і сярэдняму бізнэсу крэдыты пад імпартазамяшчэнне

«Чалавек, які не разабраўся нават у гэтым пытанні, збіраецца выратаваць эканоміку краіны». Галоўчанка падчас суботніка насмяшыў беларусаў

Галоўчанка анансаваў дадатковы план падтрымкі эканомікі

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1