«Вялікая пятніца — адзін з самых сумных дзён у годзе для хрысціян. Дзень, калі смерць, здаецца, перамагла. Але… Мы спадзяемся на ўваскрасенне. Мы верым у перамогу жыцця над смерцю», — сказаў ён.

«Незалежна ад таго, наколькі лютымі былі бітвы, у смерці няма шанцаў перамагчы жыццё. Гэта ведае кожны чалавек. Гэта ведае кожны хрысціянін. Гэта базавы элемент нашай культуры».

Уладзімір Зяленскі падзякаваў партнёрам, якія, па яго словах, «нарэшце пачулі нас» і перадалі менавіта тое, пра што прасіла Украіна.

Ён дадаў, што «з гэтай зброяй мы зможам выратаваць жыцці тысяч людзей і паказаць акупантам, што набліжаецца дзень, калі яны будуць вымушаныя пакінуць Украіну».

Таксама Зяленскі падзякаваў Вялікабрытаніі за «важнае сімвалічнае рашэнне» вярнуць брытанскую амбасаду ў Кіеў. Вялікабрытанія стала дваццаць першай краінай, якая вярнула дыпламатычныя прадстаўніцтва ў сталіцу Украіны.

Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на навіны аб магчымых планах Расіі ўсталяваць кантроль над поўднем Украіны. Зяленскі паабяцаў, што Украіна будзе абараняцца столькі, колькі спатрэбіцца, каб зламаць гэтую амбіцыю Расійскай Федэрацыі.

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0