Паводле яго слоў, УСУ здзейснілі паспяховае контрнаступленне і ўчора раніцай пачалі наступальныя аперацыі на ворага, на працягу дня ішлі баі.
Украінскія вайскоўцы выбілі войска РФ з Безрукаў, Слаціна, Прудзянкі Дзергачоўскага раёна і замацаваліся на пазіцыях, паведаміў Сінягубаў.
Ён дадаў, што расійскія войскі працягваюць абстрэльваць цывільную інфраструктуру Харкава і вобласці. За суткі яны нанеслі 56 удараў — два чалавекі загінулі, 19 параненыя.





