Аляксандр Шакуцін. Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Шакуцін. Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта паведамляе Служба расследавання фінансавых злачынстваў (FNTT) Літвы, піша Zerkalo.io.

Агульная сума замарожаных актываў, звязаных з Беларуссю, склала больш за 45,7 тыс. еўра. Пры гэтым не сказана, пра якіх юрыдычных і фізічных асоб ідзе гаворка.

Блакаванне актываў звязанае з фінансавымі санкцыямі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі і Расіі. «Санкцыі ўведзеныя за сувязі з бізнэсменам Аляксандрам Шакуціным», гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, Аляксандр Шакуцін — старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» і ўладальнік кантрольнага пакета акцый, уладальнік холдынга «Салеа». Таксама ў яго ёсць актывы ў гандлі нафтапрадуктамі (ТАА «Інтэрсэрвіс», «Эксімойл»), кветкамі («Логекс») і іншых сферах.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1