Па словах генерала Марка Мілі, кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША, галоўная задача перамоваў — сінхранізацыя і каардынацыя ваеннай дапамогі Кіеву.
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага ЗША перадалі Украіне ўзбраення на суму 3,7 млрд даляраў — ад супрацьтанкавых ракет «Джавелін» і дронаў Switchblade да гаўбіц.





