Першы выбух адбыўся ў 6:40, другі ў 7:05. З ладу выведзеныя дзве самыя магутныя антэны: адна мегаватная, другая — паўмегаватная. Абедзве рэтранслявалі радыё РФ. Ніхто з супрацоўнікаў цэнтра і мясцовых жыхароў не пацярпеў», — паведамляе выданне Newsmaker.
На месцы працуюць праваахоўнікі і аварыйныя службы Прыднястроўя.
Учора ў Ціраспалі невядомыя абстралялі з гранатамётаў будынак міністэрства дзяржаўнай бяспекі.





