Праваабаронцы патрабуюць:
неадкладнага вызвалення Аксаны Колб і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу;
адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;
неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».
Усяго ў Беларусі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 1144 чалавекі.





