Як удакладняецца ў паведамленні, пытанне аб сітуацыі ў Марыупалі закрануў прэзідэнт Турцыі. Пуцін у адказ заявіў, што «гэты горад вызвалены і баявыя дзеянні там не вядуцца», паведамілі ў Крамлі.

Кажучы пра ўкраінскіх ваенных, заблакаваных на тэрыторыі «Азоўсталі», Пуцін заявіў, што «кіеўскія ўлады павінны ўзяць на сябе палітычную адказнасць і, кіруючыся гуманнымі меркаваннямі, аддаць ім загад скласці зброю».

«Ваеннапалонным гарантуецца жыццё, медыцынская дапамога і абыходжанне ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі нормамі», — адзначылі ў Крамлі.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
34