Як паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея, рашэнне адклікаць правы на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2023 года ў Расіі «прадыктавана клопатам аб бяспецы і дабрабыце ўсіх гульцоў, якія ўдзельнічаюць, афіцыйных асоб, СМІ і заўзятараў».
Раней зборныя Расіі і Беларусі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і не возьмуць, напрыклад, удзелу ў ЧС у гэтым годзе.





