Байдэна ўнутры ЗША на ўсю моц абвінавачвалі ў «слабасці», а ва Украіне падазравалі Амерыку ў тым, што ЗША проста спрабуюць абяскровіць Расію коштам разбурэння Украіны. Але цяпер Захад пераходзіць да паставак наступальных узбраенняў.
Ужо цяпер Амерыка дапамагла Украіне больш, чым усе астатнія краіны разам узятыя. А зараз, лічаць эксперты The Economist, яна запатрабуе ад 40 з лішнім сваіх саюзнікаў дапамагчы Украіне пераўзброіць армію ў адпаведнасці са стандартамі НАТА.
Эксперты праводзяць паралелі з Зімовай вайной СССР супраць Фінляндыі. Фіны тады захавалі дзяржаву, але страцілі частку тэрыторый.
«Раней я думаў, што Зімовая вайна была найлепшым, чаго магла дамагчыся Украіна. Цяпер жа я думаю, што гэта лепшае, чаго можа дасягнуць Расія», — рэзюмуе Дэн Фрыд з аналітычнага цэнтра ў Вашынгтоне.
Чытайце таксама:
ЗША паабяцалі Украіне новую ваенную дапамогу
З'явіліся фота сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з дзяржсакратаром ЗША і міністрам абароны ЗША





