«Белгародская, Варонежская, Курская вобласці цяпер таксама пачынаюць актыўна вывучаць такое паняцце, як «дэмілітарызацыя». У гэтых расійскіх абласцях перыядычна гараць буйныя паліўныя базы, якія забяспечваюць палівам бронетэхніку арміі РФ, і выбухаюць склады боепрыпасаў. Па розных прычынах.
І робяць гэта ўсё больш актыўна і больш упэўнена. Як гэта растлумачыць? Вельмі проста.
Калі вы (рускія) вырашылі масава атакаваць іншую краіну, масава забіваць там усіх спрэс, масава расціскаць танкамі мірных людзей, а для забеспячэння забойстваў карыстаецеся складамі ў сваіх абласцях, то рана ці позна даўгі прыйдзецца вяртаць.
Пры такой інтэнсіўнасці і аб'ёме расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну адседзецца не атрымаецца. І таму раззбраенне белгародска-варонежскіх складаў «забойцаў» — абсалютна натуральны, прыродны працэс. Карма — штука жорсткая.
І зноў жа паўтару: прычыны разбурэння ваеннай інфраструктуры прыгранічных абласцей могуць быць зусім рознымі. Ажно да … божага ўмяшання ў справы грэшнікаў, якія ў Вялікі тыдзень масава забівалі людзей ва ўкраінскім Марыупалі».
Нагадаем, што сёння ўначы і некалькі днямі раней адбылося некалькі выбухаў і пажараў на складах і нафтабазах у Варонежскай, Белгарадскай і Курскай абласцях.





