Вайсковая база ЗША ў Рамштайне ў Нямеччыне, дзе 26 красавіка адбылася сустрэча міністраў абароны 40 краін свету, прысвечаная дапамозе Украіне. Фота AP

Вайсковая база ЗША ў Рамштайне ў Нямеччыне, дзе 26 красавіка адбылася сустрэча міністраў абароны 40 краін свету, прысвечаная дапамозе Украіне. Фота AP

«Адным з дзіўных патрабаванняў Расіі на пачатку вайны была «поўная дэмілітарызацыя» Украіны. Што ж, пасля ўчорашняй эпахальнай сустрэчы 40 міністраў абароны свету маю вельмі кепскія навіны для Расіі. Аб’ём, хуткасьць, спрошчаная лагістыка, пашыраная наменклатура зброі — істотна ўзмоцненыя», — напісаў Міхаіл Падаляк у Twitter.

На авіябазе Ваенна-паветраных сіл ЗША «Рамштайн» у Нямеччыне 26 красавіка адбылася стратэгічная сустрэча кансультатыўнай групы з удзелам больш чым 40 краін свету для абмеркавання дапамогі Украіне.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін назваў гэтую сустрэчу гістарычнай, бо яе мэта — дапамагчы Украіне перамагчы ў вайне супраць Расіі пасля яе поўнамаштабнага ўварвання, піша «Радыё Свабода».

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0