BYHelp і BYSOL падтрымалі 60 палітвязняў, якія вызваліліся з турмаў
BYHelp і BYSOL/Belarus solidarity foundation паведамілі, што зрабілі больш за 60 выплат вызваленым палітзняволеным, у базе на чарзе стаяць яшчэ 15 чалавек. Агульная ж колькасць палітычных зняволеных складае больш за тысячу чалавек, і яна ўвесь час расце.
Першая выплата вызваленаму палітвязню складае €300. Далейшая падтрымка ўключае дапамогу, пры патрэбе з эвакуацыяй, медыцынскую, псіхалагічную падтрымку, дапамогу ў адаптацыі ў новай краіне.
Фонды просяць пра дапамогу. Гэтыя выплаты — самы моцны сігнал палітвязням, што мы нікога не забудзем, гавораць у BYHelp.
Як зрабіць данаты, чытайце тут. Лепш выкарыстоўваць карткі замежных банкаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ