«Лукашэнка назіраў, як ён сябе павядзе. А той захаваў лаяльнасць, нягледзячы на тое, што з ім адбылося [маецца на ўвазе затрыманне], не пабег нікуды [у Расію] скардзіцца і прасіцца на работу. Вось чаму так адбылося, уласна. Лукашэнка ж такое цэніць. Для Лукашэнкі гэта добра, калі яго менеджары не любяць адзін аднога, але любяць яго. Так ён заўсёды мае некалькі меркаванняў», — пракаментаваў сітуацыю дзеяч банкаўскай сферы.
Нагадаем, падчас сустрэчы з Лукашэнкам той згадаў прозвішчы Калаўра і Мацюшэўскага з намёкам на іх канфлікт.
Дэталі канфлікту падрабязна апісвала «Наша Ніва».
Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці





