Пад Гомелем мікрааўтобус насмерць збіў раварыста
Учора ўвечары на выездзе з гомельскага мікрараёна Касцюкоўка ў бок вёскі Яроміна адбылося ДТЗ са смяротным зыходам. Падчас яго загінуў раварыст, расказалі ў мясцовым ДАІ.
Прыкладна ў 17:15 51-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген Мультыван», рухаючыся па вуліцы Ламаносава, здзейсніў наезд на 42-гадовага веласіпедыста, які перасякаў дарогу злева направа па ходзе руху машыны ў не прызначаным для гэтага месцы.
Мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ