Вікторыя Ганчарова

Вікторыя Ганчарова

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5 гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда. Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў.

Вікторыю і Вольгу затрымалі 22 лістапада мінулага году за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося проста на працы — у краме бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы. 

Увечары тады Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была затрыманая і Вольга. Да суда яны знаходзіліся пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
38