Ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: military-arms

Ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: military-arms

«Як стала вядома нашай разведцы, на аэрадроме ў Брэсцкай вобласці Беларусі на адлегласці за 130 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай знаходзяцца шэсць самалётаў аператыўна-тактычнай авіяцыі Расіі.

Таксама ў Магілёўскай вобласці на адлегласці 170 км ад мяжы з Украінай разгорнуты дывізіён аператыўна-тактычнага ракетнага комплекса «Іскандэр», — сказаў Матузянік.

Што да аператыўнай абстаноўкі на Валынскім і Палескім кірунках, то ён адзначыў, што там пакуль усё застаецца без істотных зменаў. Па словах прэс-сакратара, падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні беларуска-ўкраінскай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

«У той жа час не выключаецца ажыццяўленне праціўнікам правакацый з наступным абвінавачваннем у іх Узброеных сілаў Украіны. Таксама там захоўваецца пагроза нанясення праціўнікам ракетных удараў па тэрыторыі вайсковай і цывільнай інфраструктуры Украіны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Матузянік. 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12