Святаслаў Паламар

Святаслаў Паламар

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар апублікаваў відэазварот, у якім паведаміў, што на «Азоўсталі», хай і са спазненнем, але ўсталяваўся рэжым цішыні, і адтуль паступова пачынаюць выходзіць цывільныя людзі (многія знаходзяцца пад заваламі, іх даводзіцца ратаваць). Пакуль што перадалі для эвакуацыі 20 чалавек.

Паламар выказаў надзею, што цывільных, паводле дамоўленасцяў, адвязуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю. Туды ж ён запатрабаваў вывезці параненых вайскоўцаў, але з гэтым пакуль ніякай яснасці няма.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
0