Па словах міністра, гэта сезонны фактар радыяцыі.

«Сёння, калі казаць пра зімовы перыяд, калі ўсё знаходзіцца пад снегам, ёсць такое паняцце, як экранаванне. Там усё чыста і акуратна. Калі мы гаворым пра вясновае разводдзе, калі адталая вада ідзе ў грунт, тады крыху змяняецца фон. Усё роўна ён знаходзіцца ў межах дапушчальных нормаў. А калі прыходзіць восеньскі перыяд, усё пакрыта расліннасцю і адпавядае нормам», — запэўніў ён.

Паводле слоў Сіняўскага, ён штодня атрымлівае карту па радыяцыі ў радыяцыйным запаведніку.

«Усё ў нас адпавядае тым нормам, якія былі пралічаныя спецыялістамі, правераныя», — заявіў ён.

На просьбу пракаментаваць інфармацыю, што ў Беларусь з зоны ЧАЭС зайшла расійская тэхніка, прасякнутая радыяцыяй, ён заявіў, што «гэта робіцца для дыскрэдытацыі органаў улады». 

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9