Аналена Бербак

Аналена Бербак

«Санкцыі будуць знятыя толькі ў тым выпадку, калі Расія выведзе свае войскі», — адзначыла кіраўніца нямецкага МЗС.

Бербак падкрэсліла, што проста спынення агню недастаткова. Гэта можа быць толькі першым крокам для зняцця санкцый. Па яе словах, мір на ўмовах, прадыктаваных Расіяй, таксама з'яўляецца непрымальным.

«Гэта не прынясе жаданай бяспекі ні Украіне, ні нам у Еўропе. У найгоршым выпадку гэта было б запрашэннем да наступнай вайны — яшчэ бліжэй да нашых межаў», — адзначыла Бербак.

У той жа час, як вынікае з заявы кіраўніцы нямецкага МЗС, любое рашэнне па санкцыях не верне Германію да ранейшых адносін з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Мы больш ніколі не зможам спадзявацца на абяцанні Пуціна. Гэта больш, чым адсутнасць вайны, гэта пра бяспеку жыцця ў свабодзе. Але Пуцін незваротна разбурыў мірны парадак, які мы ведалі ў Еўропе. Як бы мы ні хацелі гэтага, няма шляху назад да часоў да 24 лютага», — адзначыла Бербак.

Яна таксама дадала, што неабходна дапамагчы Украіне быць дастаткова моцнай, каб краіна магла ўсё вырашаць сама за сябе.

«Таму што менавіта ўкраінцы гінуць у гэтай вайне, і ім пагражаюць ганенні ды тыранія пад расійскай акупацыяй. Ніхто не мае права навязваць ім правілы», — сказала міністр.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0