«Мы ўпэўненыя, што Крэмль ужо прыняў рашэнне атакаваць Малдову. Яе лёс вельмі важны. Калі Расія возьме рэспубліку пад кантроль, Украіна стане лёгкай мішэнню, і само яе існаванне апынецца пад пагрозай», — кажа суразмоўца выдання.

Заваяванне Малдовы, чыё войска налічвае ўсяго 3250 салдат, дазволіць расійскім войскам выйсці да Чорнага мора, Адэсы і заходніх абласцей Украіны. Паводле ацэнак заходніх службовых асоб, у Прыднястроўі, самаабвешчанай аўтаноміі Малдовы, знаходзіцца каля 1500 расійскіх вайскоўцаў. Сілам, якія перакінуць у Ціраспаль з іншых рэгіёнаў, давядзецца перасекчы паветраную прастору Украіны, а гэта можа пацягнуць атакі сіл украінскай СПА.

Пасля серыі выбухаў, учыненых невядомымі «тэрарыстамі», абвастрылася абстаноўка і ў самім Прыднястроўі. Непрызнаная рэспубліка мяжуе з паўднёвым захадам Украіны і кантралюецца прарасійскімі сіламі з пачатку 1990-х, калі Малдова ўзяла празаходні курс.

На думку заходніх аналітыкаў, мэта Крамля — прабіць сухапутны калідор уздоўж украінскага ўзбярэжжа да Прыднястроўя, адрэзаўшы Украіну ад Чорнага мора. Ваенная крыніца мяркуе, што Расія можа пайсці яшчэ далей: скарыстаўшыся незадаволенасцю малдаван высокім коштам жыцця ў краіне, узмацніць і ўзначаліць пратэст, і ў выніку падпарадкаваць сабе ўсю Малдову. 

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
77