Бронзавы манумент устанавілі ля цэнтральнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор. У цырымоніі адкрыцця помніка прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Філарэт бласлаўляе жыхароў Мінска Крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Асаблівасцю ўбору зʼяўляецца тое, што на клабуку намаляваны шасціканечны полацкі крыж, а не традыцыйны чатырохканечны.
Над стварэннем манумента працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за трыццаць гадоў.
Пры ім у Беларусі былі адроджаныя гістарычныя епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, Мінская духоўная семінарыя. Таксама былі заснаваныя Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў. Па благаславенні Патрыяршага Экзарха адноўленая святыня Беларусі ‒ Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
У сярэдзіне снежня 2020 года Патрыяршы Экзарх быў шпіталізаваны. Ён памёр у бальніцы 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця.





