Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зрабіць бісквітны пірог з імбірам, вам спатрэбіцца:

  • 200 грамаў мукі
  • 200 грамаў цукру
  • чайная лыжка молатага імберцу
  • чайная лыжка харчовай соды
  • 55 грамаў масла + для змазвання формы
  • 1 яйка
  • 2 сталовыя лыжкі кукурузнага сіропу (можна замяніць на вадкі мёд)
  • 240 мілілітраў гарачае вады
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму памерам 28 на 18 сантыметраў паперай для выпякання і змажце паперу маслам.
  2. Змяшайце ў місцы муку, цукар, імбір і соду. Паступова дадавайце масла і перамешвайце сумесь рукамі, пакуль яна не стане нагадваць паніровачныя сухары. Дадайце сіроп ці мёд, узбітае яйка і гарачую ваду. Добра перамяшайце лыжкай (лепей драўлянай), пакуль сумесь не стане аднароднай.
  3. Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце яе ў духоўцы 35—40 хвілін, ці пакуль колер пірага не стане залаціста-карычневым, а верх не будзе спружыніць пры дотыку. Пакіньце пірог у форме, пакуль ён не астыне, потым нарэжце яго на квадрацікі.

Чытайце таксама:

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Рэцэпт на выхадныя. Пірожныя паштэйш — візітная картка партугальскай кухні

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1