«Праінфармаваў свайго амерыканскага калегу пра аператыўную абстаноўку. У прыватнасці, пра перамяшчэнне асноўных сілаў саперніка на Луганскі кірунак, дзе ў раёне Папаснай, Крамянной і Торскага працягваюцца лютыя баі, а таксама аб пераходзе сілаў абароны Украіны да контрнаступальных дзеянняў на Харкаўскім і Ізюмскім кірунках», — заявіў Залужны.

Таксама ён акцэнтаваў увагу на аднаўленні прымянення расійскімі войскамі крылатых ракет. Галоўнай мэтай гэтых дзеянняў, паводле яго, з'яўляецца разбурэнне лагістычных шляхоў пастаўкі ваенна-тэхнічнай дапамогі Украіне. Так, на працягу сутак 3 мая, як сцвярджае Залужны, сапернік ужыў 14 крылатых ракет, выпушчаных са стратэгічных бамбавальнікаў ТУ-160 з Каспійскага мора.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2