Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

«Няма ніякіх прыкметаў таго, што Беларусь мае намер узяць актыўны ўдзел у вайне ва Украіне. І я дазволю ім самім гаварыць пра свае вучэнні. Але мы не адсочваем прыкметаў таго, што яны плануюць або маюць намер напрамую ўдзельнічаць у вайне ва Украіне», ‒ адказаў Кірбі.

Аляксандр Лукашэнка каментаваў раптоўную праверку ўзброеных сіл, якая ідзе зараз у Беларусі.

«Мы нікому не пагражаем і пагражаць не збіраемся. І не будзем гэта рабіць. Больш за тое, ды і пагражаць мы не можам: мы ведаем, хто нам супрацьстаіць. Таму развязваць нейкі канфлікт, нейкую вайнушку на Захадзе абсалютна не ў інтарэсах беларускай дзяржавы. Таму няхай Захад спіць спакойна», — сказаў Лукашэнка.

У Беларусі 4 мая пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання.

У Мінабароны адзначылі, што праверка не нясе небяспекі міжнароднай супольнасці. Яе мэта, па інфармацыі Мінабароны РБ, — ацаніць здольнасць асабовага складу да аператыўнага рэагавання ў крызісных сітуацыях.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0