«Я спадзяюся, што працяг каардынацыі з Масквой і Кіевам прывядзе да павелічэння колькасці гуманітарных паўзаў для забеспячэння бяспечнага праходу грамадзянскіх асоб», — напісаў ён у твіце на сваёй старонцы.
Міністр рэінтэграцыі Ірына Верашчук 3 мая казала, што з «Азоўсталі» эвакуявалі 156 чалавек. Яшчэ некалькі соцень чалавек застаюцца на тэрыторыі прадпрыемства.
Раней украінскі бок паведамляў, што на «Азоўсталі» хаваецца каля 1000 цывільных.
Штурм «Азоўсталі» расійскімі войскамі, паводле яго абаронцаў, працягваецца.





