У верасні 2021 года ў в. Жыцькава Барысаўскага раёна сабака, які быў без павадка і намордніка, пакусаў хлопчыка 2016 года нараджэння.
Маці з хлопчыкам некаторы ляжалі час у бальніцы, жанчына для догляду за сынам афармляла адпачынак без захавання заработнай платы.
Маці ў судзе прасіла спагнаць з адказчыцы на карысць сына кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 40 000 рублёў, на сваю карысць кампенсацыю маральнай шкоды ў 10 000 рублёў.
Адказчыца іскавыя патрабаванні прызнала часткова, лічыла дастатковай грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў 5 000 рублёў.
Суд Барысаўскага раёна вырашыў спагнаць з адказчыцы на карысць хлопчыка 25 000 рублёў. Рашэнне суда набыло законную моц.





