Ягор Шкрабец
Сын Шкрабца, паводле версіі вайсковай пракуратуры, знік без вестак 13 красавіка «падчас надзвычайнага здарэння, якое прывяло да гібелі карабля».
«Працягваеце хлусіць… галоўнае — не спыняйцеся. Тым прасцей будзе вас спыніць, нелюдзі, — напісаў Шкрабец. — Востраў «Змяіны» — гэта не тэрытарыяльныя воды Украіны, падонкі? Якой поскуддзю трэба быць, каб дасылаць нам такое!»
Дзмітрый Шкрабец выступаў за вайну Расіі з Украінай, у сацсетках можна знайсці яго антыўкраінскія выказванні.
- Улады Украіны 13 красавіка заявілі пра нанясенне ўдару ракетамі «Няптун» па ракетным крэйсеры «Масква».
- 14 красавіка Мінабароны РФ паведаміла пра гібель ракетнага крэйсера «Масква» — флагмана Чарнаморскага флоту і аднаго з самых славутых караблёў ВМФ Расіі.
- 22 красавіка Мінабароны Расіі заявіла, што на караблі загінуў адзін чалавек, 27 зніклі без вестак.
«Шмат параненых, з адарванымі канечнасцямі». Вось што расказала маці марака з крэйсера «Масква», які выжыў





