Вячаслаў Маляйчук. Скрын з відэа аператыўнай здымкі

Вячаслаў Маляйчук. Скрын з відэа аператыўнай здымкі

Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай часці ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з BYPOL. Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але сёння судзяць аднаго Малейчука. 

Адразу ж пасля затрымання Маляйчук расказвае на камеру пра тое, што мэтай «тэракта» было «выражэнне грамадзянскай пазіцыі». Блізкія мужчыны звярнулі ўвагу «Еўрарадыё» на нехарактэрныя для яго сухія пратакольныя словы і выразы: «произвести взрыв», «изделие», «транспортное средство», «остановочный пункт». А калі аператыўнік пытае яго пра мэту, Маляйчук няўпэўнена адказвае: «Ну, напэўна, дэстабілізацыі…» На следчым эксперыменце Малейчуку зноў задаюць пытанні, і ён зноў часта адказвае казённымі фармулёўкамі.

Вядома, што крымінальную справу супраць Малейчука расследавала следчае ўпраўленне КДБ. Справу распачала Генеральная пракуратура. Фігурантамі гэтай справы з'яўляецца не толькі Малейчук, а і ўдзельнікі ініцыятывы BYPOL.

«Устаноўлена, што да супрацьпраўнай дзейнасці названай незарэгістраванай арганізацыі датычныя Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, а таксама 15 грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой.

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе па ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 КК Беларусі (акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай) прыцягнутыя 18 асобаў. Фігуранты абвешчаныя ў міжнародны вышук», — заяўляў КДБ 2 красавіка мінулага года.

Пасля затрымання КДБ унёс Вячаслава і астатніх фігурантаў гэтай справы ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Чым скончылася следства і як праходзіць суд, невядома, бо яго адразу зрабілі закрытым.

Былыя сілавікі з BYPOL мяркуюць, што пінчук стаў ахвярай правакацыі. Яе мэтай было кінуць цень на Ціханоўскую і іншых праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якія да гэтай гісторыі недатычныя. 

Хто падпадзе пад «расстрэльны» артыкул пасля зменаў у Крымінальным кодэксе?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
37