Прадстаўнікі беларускага батальёна распавялі, што апошні раз сувязь з байцамі была 4 дні таму.

«Яны ўдала ваююць і не толькі трымаюць абарону, але яшчэ і робяць вылазкі насустрач ворагу. Гэта не проста пазіцыйная вайна, але адбываецца тактычная вайна, каб на вуліцах горада нават знішчаць ворагаў», — паведаміў прадстаўнік батальёна Ян Мельнікаў.

Вайскоўцы адзначаюць, што сітуацыя ў Марыупалі застаецца цяжкай. У абаронцаў «Азоўсталі» заканчваецца ўзбраенне, ежа і пітная вада.

Вайскоўцы паведамляюць, што амаль 80% абаронцаў параненыя, мала спяць і пры тым удала вядуць абарону і нават робяць контрнаступы.

«Тое, што афіцыйна распавядаюць — цяпер на заводзе больш за 500 параненых і сярод іх большасць з раненнямі вядуць абарону «Азоўсталі». Нават калі заканчваліся медыкаменты для цывільных, то вайскоўцы аддавалі ім свае. Тое самае можна сказаць і пра складанае становішча з вадой і ежай. Праблема вялікая і рэсурс амаль вычарпаны. Лічаныя дні засталіся», — дадаў Ян Мельнікаў.

Беларускія вайскоўцы адзначаюць, што сітуацыя ў Марыупалі патавая і казаць пра дэблакаду цяпер немагчыма, бо пакуль ва Украіне не хапае неабходнай артылерыі і СПА.

Складанасць і ў тым, што горад знаходзіцца недалёка ад мяжы з Расіяй, Чорнае мора застаецца заблакаваным для падтрымкі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
33