Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай паведаміў, што расійскія войскі «скінулі авіябомбу на школу, у якой хавалася амаль усё сяло. Усе, хто не паспеў эвакуіравацца. Пасля пападання [бомбы] у клуб падвал школы быў адзіным месцам выратавання, але расіяне забралі ў людзей і гэты шанец. У школе знаходзілася каля 90 чалавек. Каля 30 чалавек ужо выратавалі з-пад завалаў».





